Атмасферны млын, велічны касцёл і царква, у якую хадзіла Ларыса Геніюш. Распавядаем пра славутасці Зэльвы

7

Зіма — не нагода заставацца дома. Таму мы наведалі Зэльву — адну з былых рэзідэнцый роду Сапег, а таксама месца жыцця паэткі Ларысы Геніюш. Дзелімся цікавымі месцамі, якія можна ўбачыць у мястэчку сёння.

Атмасферны млын, велічны касцёл і царква, у якую хадзіла Ларыса Геніюш. Распавядаем пра славутасці Зэльвы

Зэльва ўпершыню згадваецца ў пісьмовай крыніцы ў 1258 годзе. Тады Іпацьеўскі летапіс паведамляў пра старажытнае паселішча, якое размяшчалася на месцы сучаснага мястэчка. На працягу гісторыі пасёлак належаў розным шляхецкім родам. Сярод іх — Вішнеўскія, Забярэзінскія, Зяновічы, Сапегі.

Атмасферны млын, велічны касцёл і царква, у якую хадзіла Ларыса Геніюш. Распавядаем пра славутасці Зэльвы

Касцёл святой Тройцы ў Зэльве

Але найбольшага развіцця мястэчка дасягнула якраз пры Сапегах, калі ў Зэльве быў арганізаваны найбуйнейшы кірмаш ва ўсім ВКЛ, а таксама адкрыты свой тэатр, дзе гралі не толькі мясцовыя акторы, але і артысты з Францыі і Польшчы.

Сёння ў Зэльве ёсць некалькі цікавых гістарычных месцаў, якія можна наведаць падчас падарожжа.

Атмасферны млын, велічны касцёл і царква, у якую хадзіла Ларыса Геніюш. Распавядаем пра славутасці Зэльвы

Сімвал Зэльвеншчыны — конь. Скульптуру гэтай жывёлы ўсталявалі ў пасёлку ў юбілейным 2008 годзе. 

Гэта, напрыклад, высокі неагатычны касцёл Найсвяцейшай Тройцы, пабудаваны ў 1913 годзе на месцы былога драўлянага храма. Або праваслаўная Царква Святой Жываначальнай Тройцы, куды доўгі час хадзіла маліцца знакамітая беларуская паэтка Ларыса Геніюш.

Атмасферны млын, велічны касцёл і царква, у якую хадзіла Ларыса Геніюш. Распавядаем пра славутасці Зэльвы

Царква Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве

Тут жа ёсць стары атмасферны млын ХІХ стагоддзя, які маляўніча размясціўся на беразе ракі Зэльвянкі.

Атмасферны млын, велічны касцёл і царква, у якую хадзіла Ларыса Геніюш. Распавядаем пра славутасці Зэльвы

Стары млын у Зэльве

Больш падрабязна пра гэтыя і іншыя цікавосткі Зэльвы, а таксама пра гісторыю мястэчка, мы распавядаем у нашым вялікім матэрыяле, які можна прачытаць па спасылцы.  

Рэзідэнцыя Сапегаў і месца самага вялікага кірмашу ў ВКЛ. Што паглядзець у Зэльве?

Комментарии закрыты.