Католікі Беларусі святкуюць Вялікдзень. Рэпартаж са Слоніма
Сёлета і каталікі, і праваслаўныя адзначаюць Вялікдзень у адзін дзень — 20 красавіка.
Мы наведалі ў суботу касцёл святога Андрэя ў Слоніме, дзе вернікі сабраліся каб вітаць уваскрашэнне Езуса Хрыста.
Вялікдзень — гэта галоўная хрысціянская ўрачыстасць. Для вернікаў яна мае значэнне пераходу да лепшага жыцця. Падчас яе адзначаецца успамін уваскрасення Езуса Хрыста, а назва паходзіць ад таго, што гэты дзень для хрысціянаў стаў вельмі важным і сапраўды вялікім.
Паходжанне назвы свята
Распаўсюджаная назва свята – “Пасха” паходзіць ад яўрэйскага “Песах”, якое азначае “праходзіць міма” і звязана з Біблейскай гісторыяй. Падчас апошняга “егіпецкага пакарання” анёл смерці знішчаў усіх першынцаў у Егіпце. Яўрэям Бог наказаў памазаць вушакі дзвярэй у дамах крывёю ахвярнага ягняці. Тыя дамы, дзе быў такі знак, бяда не закранула. Менавіта пасля знішчэння першынцаў фараон, нарэшце, адпусціў ізраільцянаў на свабоду пасля доўгіх гадоў няволі. І сёння яўрэі святкуюць “Песах” як успамін аб вызваленні ізраільскага народа з егіпецкага рабства.
Асуджэнне Ісуса, мукі, смерць на крыжы і Уваскрасенне прыпалі на дні яўрэйскай Пасхі. Таму першыя хрысціяне перанялі назву свята ў іудзеяў. Цяпер даты хрысціянскай Пасхі і Песаха не супадаюць, гэта два розныя святы. У заходніх славянаў Уваскрасенне Хрыста называецца “Вялікі дзень” ці “Вялікая ноч”. У Беларусі распаўсюджаная назва – “Вялікдзень”.
Комментарии закрыты.